У ноч на сераду — да мінус 17
У ноч на сераду, 7 снежня, у асобных раёнах Беларусі чакаецца да 17 градусаў марозу.
Будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны з пераходам на заходні 4—9 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 8-14, у асобных раёнах - да 17 марозу. Днём будзе 2-8 ніжэй нуля.
Сёння на дарогах моцная галалёдзіца.