БЕЛ Ł РУС

Са згоды Расіі і Кітая: ААН увяла «самыя жорсткія» санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі

30.11.2016 / 22:04

nn.by

Рада бяспекі ААН аднагалосна падтрымала санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі, якія абмяжуюць экспарт вугалю КНДР у Кітай, піша ВВС.

У выніку пастаўкі карэйскага вугалю ў КНР скароцяцца як мінімум на 62%. Акрамя таго, санкцыі забараняюць экспарт медзі, цынку, нікелю і срэбра.

Цяперашнія санкцыі — «самыя жорсткія» за ўвесь час, адзначыў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Паводле яго слоў, прыняцце рэзалюцыі стане сігналам Паўночнай Карэі, якая павінна спыніць выпрабаванні ядзернай зброі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула