БЕЛ Ł РУС

Дробны шрыфт на жыроўках у сталіцы выправяць ужо ў наступным месяцы

21.11.2016 / 14:34

Nashaniva.com

Паведамленні аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі за лістапад надрукуюць у зручным для ўспрымання фармаце, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.

Жыроўкі за кастрычнік былі надрукаваныя дробным шрыфтам, на што скардзіліся многія мінчане падчас прамых ліній у адміністрацыях раёнаў сталіцы.

Як патлумачыў дырэктар Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама Алег Сядзельнік, надрукаваць паведамленні аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем у зручным фармаце не атрымалася ў сувязі з пераходам на аўтаматычную ідэнтыфікацыйную сістэму «Разлік ЖКП». Зрабіць гэта не дазволіла праграмнае забеспячэнне.

У лістападзе гэтую праблему абяцаюць вырашыць. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула