БЕЛ Ł РУС

Эмануілу Зэльцэру выстаўлена абвінавачаньне ў эканамічным шпіянажы

27.06.2008 / 18:09

Nashaniva.com

Аналягічныя абвінавачаньні прад’яўленыя і грамадзянцы Расеі Ўладлене Брусковай (Функ).


Грамадзяніну ЗША адвакату Эмануілу Зэльцэру, які з сакавіка знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, прад’явілі абвінавачванні ў кантрабандзе наркатычных сродкаў, выкарыстанні заведама фальшывых афіцыйных дакументаў і камерцыйным шпіянажы.

Аналагічныя абвінавачанні (за выключэннем кантрабанды) прад’яўленыя і грамадзянцы Расіі Уладлене Брусковай (Функ).

Нагадаем, Зэльцэр і яго сакратарка Функ былі затрыманыя 12 сакавіка ў Мінску адразу па прылёце з Лондана. Паводле звестак следства, падчас затрымання ў адваката знайшлі больш за 100 таблетак, якія ўтрымліваюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы.

Акрамя таго, следчым упраўленнем КДБ па артыкуле «Камерцыйны шпіянаж» распачатая крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея, далёкага сваяка памерлага грузінскага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі.

У лютым сёлета Кей заявіў, што ён з’яўляецца выканаўцам тастаманту Патаркацышвілі і прад’явіў адпаведны дакумент. Аднак блізкія сваякі мільярдэра заявілі, што дакумент фальшывы і яго склаў адвакат Зэльцэр. Неўзабаве пасля гэтага амерыканца затрымалі ў Мінску.

Як адзначае БелаПАН, у траўні суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам тастаманту Бадры Патаркацышвілі.

Эўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула