БЕЛ Ł РУС

Тэлеканал НТВ будзе паказваць беларускую крымінальную хроніку

15.11.2016 / 15:16

БЮ

Тэлеканал «НТВ-Беларусь», які ўваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі, рыхтуецца да запуску штодзённай крымінальнай хронікі. Праграма будзе працягвацца 15 хвілін і выходзіць у прайм-тайм.

Гэта будзе фактычна першая мясцовая перадача, якая «ўклініцца» ў сетку «НТВ-Беларусь», які рэтранслюе расійскую сетку вяшчання.

Тым часам праходзіць кастынг у вядучыя новай праграмы. Паводле інфармацыі «Савецкай Беларусіі», журы ўпадабала кандыдатуру Уладзіміра Бурко — вядучага праграмы «Арсенал». Таксама разглядалася Алена Даннікава, вядучая расійскага тэлеканала «ТВ-Цэнтр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула