БЕЛ Ł РУС

Выява Назарбаева з’явіцца на новай казахстанскай банкноце ФОТАФАКТ

15.11.2016 / 11:44

Nashaniva.com

Нацыянальны банк Казахстана выпусціць новую банкноту да Дня першага прэзідэнта. Гэта будзе 10 тысяч тэнге з выявай Назарбаева (каля 55 беларускіх рублёў). У абарачэнне купюра паступіць 1 снежня 2016 года, паведамляе галоўны банк краіны.

Фота прэс-службы НБРК

Банкноту прэзентаваў старшыня Нацыянальнага банка РК Даніяр Акішаў. Паведамляецца, што купюра выйдзе абмежаваным накладам.

«Гісторыя незалежнасці непарыўнай лініяй звязана з асобай кіраўніка дзяржавы. Таму Нацыянальны банк прэзентуе юбілейную банкноту, прысвечаную 25-годдзю незалежнасці Казахстана і якая адлюстроўвае ўклад прэзідэнта ў развіццё краіны», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, тэма размяшчэння партрэтаў на банкнотах не новая. Ён адзначыў, што «Нэльсан Мандэла, Мустафа Кемаль Атацюрк, Лі Куан Ю, Уінстан Чэрчыль і іншыя лідары сусветнага ўзроўню размешчаны на сучасных купюрах сваіх краін».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула