Лукашэнка закінуў тры шайбы на матчы на адкрыцці новай лядовай арэны ў Шклове
Аляксандр Лукашэнка закінуў 3 шайбы і зрабіў 2 галявыя пасы ў сустрэчы з камандай Магілёўскай вобласці ў стартавым паядынку Х Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Фота president.gov.by
Матч прайшоў на новай лядовай арэне ў Шклове і завяршыўся буйной перамогай каманды прэзідэнта — 13:4 (5:1, 5:2, 3:1), піша sport.tut.by.
Як паведамляе афіцыйны сайт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, акрамя Лукашэнкі, шайбы ў камандзе прэзідэнта закідвалі Аляксандр Зелянко, Павел Белы, Уладзімір Цыплакоў, Канстанцін Кальцоў, Максім Шыманскі, Алег Антоненка, Андрэй Асташэвіч (двойчы), Аляксей Круцікаў, Дзяніс Курдзека.
Найлепшым гульцом матчу апынуўся Аляксандр Лукашэнка, які набраў 5 (3+2) бамбардзірскіх балаў, па 4 ачкі на рахунку Андрэя Асташэвіча (2+2) і Паўла Белага (1+3).