БЕЛ Ł РУС

Беларускі трэнер: Мая нянавісць да жаночага футбола? Тут я катэгарычны. Прызначэнне жанчын — нараджаць дзяцей

4.11.2016 / 21:48

nn.by

Дырэктар «Шахцёра» Юрый Вяргейчык пракаментаваў сваё нядаўняе выказванне аб тым, што жаночы футбол трэба прыбраць, піша Tribuna.

football.by

Нагадаем, на выканкаме АБФФ ён адрэагаваў на суму заявачнага ўзносу для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі сярод жаночых каманд, якая складае 7 млн рублёў.

«Сур'ёзна? Значыць, я магу стаць спонсарам. А калі наогул прыбярэм жаночы футбол — усім тут банкет накрыю. Жанчыны павінны дзяцей нараджаць», — сказаў тады Вяргейчык.

«Чаму вы негатыўна ставіцеся да жаночага футбола?» — было зададзеная Вяргейчыку пытанне ў эфіры праекта «10 пытанняў» на АБФФ-ТВ.

«Тут я катэгарычны. Справа ў тым, што прызначэнне жанчын — нараджаць дзяцей. І калі жанчына мае прафесійную кар'еру. Тут жа зразумейце, якім відам спорту займаешся — так структура арганізма і фармуецца. Таму я б не хацеў, каб нашы жанчыны былі, прабачце, з крывымі нагамі, сінякамі, са шнарамі і падбітым вокам. Я б хацеў, каб яны ў нас былі прыгожыя, фігурныя, з веданнем моў, умелі танчыць. І ўсё гэта перадавалі нашым дзецям. Чым больш яны будуць нараджаць такіх прыгожых дзяцей, як я сабе ўяўляю, тым будзе лепш для нашага грамадства», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула