БЕЛ Ł РУС

У Светлагорскім раёне знойдзены мёртвым пастух, які знік каля тыдня таму

1.11.2016 / 19:07

nn.by

У Светлагорскім раёне знойдзены мёртвым пастух, які 25 кастрычніка сышоў пасвіць кароў і не вярнуўся, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Цела мужчыны раніцай 31 кастрычніка знайшоў вайсковец 5-й асобнай патрульна-паставой роты в/ч 5525 у тым раёне, куды мужчына пайшоў са статкам.

Па словах Віталя Прыстромава, труп знойдзены без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. У цяперашні час праводзіцца праверка, высвятляецца прычына гібелі мужчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула