БЕЛ Ł РУС

Рассельгаснагляд просіць Мінск спыніць рээкспарт пакістанскай садавіны

1.11.2016 / 07:28

Nashaniva.com

Рассельгаснагляд звярнуўся да Беларусі з просьбай спыніць рээкспарт на тэрыторыю Расіі падкаранціннай садавіны з Пакістана, гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства, піша ria.ru.

Садавіна паступіла на тэрыторыю Расіі ў суправаджэнні рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў, выдадзеных галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі.

«Рассельгаснагляд … звярнуўся да беларускага боку з просьбай спыніць выдачу фітасанітарных сертыфікатаў на рээкспарт плодаагародніннай прадукцыі паходжаннем Ісламская Рэспубліка Пакістан», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула