БЕЛ Ł РУС

Адвакатка перадала апошняе слова Эдуарда Пальчыса

25.10.2016 / 16:59

nn.by

Напярэдадні агучвання прысуду блогеру Эдуарду Пальчысу (вядомы як Джон Сільвер) адвакат Ганна Бахціна перадала яго апошняе слова, якое ў сваім фэйсбуку апублікаваў Павел Севярынец. 

«У сваім апошнім слове я хачу расказаць сутнасць твора Дантэ «Боская камедыя». Сутнасць зводзіцца да таго, што людзі, якія праходзяць усе колы пекла, падыходзяць да апошняй мяжы, і гэтай мяжой ёсць страшная пачвара. Пачвара перамолвае сваімі жорнамі здраднікаў і хлусаў. Усіх, хто абвінавачвае мяне ў тым, што я люблю Беларусь — я лічу здраднікамі. Усіх, хто лічыць, што я распаўсюджваў парнаграфію — я лічу хлусамі. Я шкадую, што цяпер побач са мной няма маёй жонкі, маёй сям'і, журналістаў, якім я вельмі ўдзячны. Я ўдзячны тым людзям, якія цяпер стаяць на вуліцы, вы чуеце іх голас, і я з імі. Усё, што я магу сказаць — ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»

Вырак блогеру абвесцяць у пятніцу, 28 кастрычніка, у 10:00, па адрасе Дуніна-Марцінкевіча 1-3.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула