БЕЛ Ł РУС

Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвера) 3,5 года зняволення

25.10.2016 / 13:59

ЗП

У Мінскім гарадскім судзе працягваецца закрыты суд над стваральнікам сайта 1863x.com Эдуардам Пальчысам (Джонам Сільверам).

Як паведаміў «НН» палітык Павел Севярынец, 25 кастрычніка а 16:00 будзе агучанае апошняе слова Эдуарда. Найхутчэй, што прысуд будзе вынесены ў пятніцу.

Па неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.

Сёння пад сценамі суда, нягледзячы на дождж, падтрымаць блогера сабралася 14 чалавек. На 12 з іх былі складзеныя пратаколы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула