БЕЛ Ł РУС

Чэмпіёнка Беларусі па муай-тай патлумачыла, чаму зрабіла тату з Лукашэнкам

23.10.2016 / 19:13

Nashaniva.com

У перадачы Валярыны Куставай на тэлеканале «Белсат» Ася Махно, чэмпіёнка Беларусі па муай-тай і фельчарка «Хуткай дапамогі», тлумачыць навошта зрабіла тату з Лукашэнкам на правай назе.

На сваю сур'ёзную і важную працу Ася апранула цішотку #крайдужых. А яшчэ, менавіта ў яе на назе вядомае тату з Лукашэнкам «Разам і назаўжды», звяртае ўвагу кіраўнік культпляцоўкі «Арт-сядзіба» і крамы symbal.by Павел Белавус у сваім фэйсбуку:

Ася Махно кажа, што шмат хто набівае партрэты вядомых людзей. «Пакажыце мне чалавека, які не ведае Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку», — звычайна парыруе Ася тым, хто задае ёй пытанне пра тату на правай галёнцы.

Ці не раздражняюць пацыентаў Асіны тату?

«Адміністрацыі нашай падстанцыі ўсё адно, як я выглядаю. Галоўнае, каб я якасна выконвала сваю працу, — кажа Ася Махно. — А пра пацыентаў у нас кажуць проста: калі ў яго ёсць моц і час разглядаць мяне — яму не патрэбная хуткая дапамога».

Тлумачэнне Асі пра тату з Лукашэнкам глядзі на 19-й хвіліне відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула