БЕЛ Ł РУС

У Барысаве на могілках павесілася дзяўчына

19.10.2016 / 12:11

У Барысаве знайшлі павешанай 22-гадовую дзяўчыну. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

«Праводзіцца праверка па факце смерці 22-гадовай дзяўчыны, цела якой некалькі дзён таму было знойдзена ў пятлі на дрэве на мясцовых могілках. Быў праведзены агляд месца здарэння. Слядоў крымінальнага характару не выяўлена», — сказала Таццяна Беланог.

Следчыя апытваюць сваякоў, знаёмых дзяўчыны, абставіны здарэння. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая назаве дакладную прычыну смерці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула