БЕЛ Ł РУС

У парламенце будзе 53 «начальнікі» і 57 «простых дэпутатаў»

19.10.2016 / 09:58

ЯМ

У Палаце прадстаўнікоў адбыліся ўнутраныя выбары кіраўнікоў камісій і іх намеснікаў.

Агулам налічылася 14 камісій. У кожнай з іх ёсць старшыня, а таксама некалькі яго намеснікаў.

Напрыклад, у камісіі па прамысловасці абралі ажно чацвярых намеснікаў!

А ў эканамічнай камісіі ёсць начальнік, тры намеснікі і толькі два простыя дэпутаты, сярод якіх Ганна Канапацкая.

Агулам у парламенце будуць працаваць 53 «начальнікі» (спікер і яго намеснік, 14 старшыняў камісій і 37 іх намеснікаў) і 57 простых дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула