Офіс рэспубліканцаў у Паўночнай Караліне спалілі і размалявалі свастыкай
У ноч з суботы на нядзелю невядомыя разбілі шыбы офіса Рэспубліканскай партыі ў Хілсбара, адміністрацыйным цэнтры акругі Орындж, і кінулі ўнутр бутэлькі з гаручай вадкасцю. Агонь моцна пашкодзіў памяшканне.
Акрамя таго, вандалы напісалі чорнай фарбай на сцяне аддзялення «нацысты-рэспубліканцы, прэч адсюль з горада, не тое будзе горш» і намалявалі свастыку. Паведамленняў аб пацярпелых не паступала.
Кандыдат у прэзідэнты ад рэспубліканцаў Дональд Трамп назваў тых, хто нападаў «жывёламі, якія прадстаўляюць Хілары Клінтан і дэмакратаў у Паўночнай Караліне».
«Мы з вамі да канца і ніколі гэтага не забудзем. Цяпер нам неабходна выйграць. Ганаруся усімі вамі!» — заявіў мільярдэр.
Хілары Клінтан назвала «жахлівым і непрымальным» напад на аддзяленне Рэспубліканскай партыі.