БЕЛ Ł РУС

Больш за сотню чалавек развіталіся з мінчанкай, якая загінула ў ГЦ «Новая Еўропа»

11.10.2016 / 14:31

Сваякі, прадпрымальнікі і проста неабыякавыя людзі — усяго больш за сотню чалавек — развіталіся 11 кастрычніка з 43-гадовай мінчанкай Аленай Александронец, якая загінула ў мінулую суботу пры нападзе ў ГЦ «Новая Еўропа».

Развітанне праходзіла ў жалобным зале на Далгінаўскім тракце. Твар загінулай быў накрыты.

Па рашэнні родных Алена Александронец будзе крэміраваная. У яе засталіся 21-гадовая дачка, інвалід па слыху, муж, сястра і бацькі.

Сваім болем страты з тымі, хто сабраўся, падзяліліся родныя загінулай, у тым ліку муж Аляксандр, які пражыў з Аленай 22 гады.

Калегі загінулай і адміністрацыя гандлёвага цэнтра «Новая Еўропа» сабралі для сям'і Александронец частку сродкаў для арганізацыі пахавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула