БЕЛ Ł РУС

Беларусь і МВФ дамовіліся працягнуць падрыхтоўку новай крэдытнай праграмы

7.10.2016 / 10:58

Nashaniva.com

Беларусь і Міжнародны валютны фонд дамовіліся працягнуць падрыхтоўку новай крэдытнай праграмы, паведамляе прэс-служба ўрада.

«Прадстаўнікі Беларусі правялі сустрэчы і перамовы з кіраўніцтвам МВФ і Сусветнага банка, прынялі ўдзел у пасяджэннях групы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў МВФ і бельгійскай групы Сусветнага банка. У ходзе серыі сустрэч з намеснікам дырэктара-распарадчыка МВФ Міцухіра Фурусава, дырэктарам Еўрапейскага дэпартамента МВФ Полам Томсенам, кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам абмяркоўваліся ключавыя меры эканамічнай палітыкі, накіраваныя на забеспячэнне макрафінансавай збалансаванасці і структурных пераўтварэнняў эканомікі», — паведамілі ў прэс-службе.

Кіраўніцтва МВФ «адзначыла прагрэс у рэалізацыі ўрадам і Нацыянальным банкам мер эканамічнай палітыкі». «Бакі дамовіліся прадоўжыць узаемадзеянне па ацэнцы эканамічнай сітуацыі і па падрыхтоўцы праграмы МВФ для Беларусі», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула