БЕЛ Ł РУС

Моцны вецер абясточыў 334 населеныя пункты

6.10.2016 / 16:24

У Беларусі з-за моцнага ўраганнага ветру 334 населеныя пункты засталіся без электрычнасці, праінфармавала прэс-служба МНС.

«Белэнерга» падала дадзеныя аб тым, што за перыяд з шасці раніцы пятага кастрычніка да шасці раніцы шостага кастрычніка без электрычнасці засталіся 334 населеныя пункты. МНС Беларусі паведаміла, што за вышэйзгаданы перыяд у адным толькі Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці без электразабеспячэння засталіся дзевяць населеных пунктаў. Цяпер ратавальнікі вядуць актыўныя работы па ліквідацыі атрыманых у выніку стыхіі пашкоджанняў на электрастанцыях.

Зафіксавана, што хуткасць парываў ветру за мінулыя суткі дасягала 21 м/с. Стыхія пашкодзіла дахі некаторых будынкаў, а таксама паваліла вялікую колькасць дрэў, некаторыя з якіх упалі на аўтамабілі. МНС паведамляе, што з-за моцнага ветру ніхто не пацярпеў. Цяпер жа праводзяцца работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула