БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску знайшлі цела нованароджанага дзіцяці

16.09.2016 / 18:57

Цела нованароджанай дзяўчынкі, загорнутае ў поліэтыленавы пакет, было знойдзена ў хмызняку па вуліцы Мядзведзева ў Ваўкавыску 12 верасня.

Асоба жанчыны, якая нарадзіла дзіця, ужо высветленая. Паводле папярэдніх дадзеных, дзіця нарадзілася мёртвым. Следчы камітэт праводзіць праверку. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці дзяўчынкі прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула