На прэм'еру фільма, дзе зьнялася ўнучка Лукашэнкі, няма квіткоў
Сёньня, 11 чэрвеня, а 19.00 у менскім Доме кіно адбудзецца прэм’ера карціны Івана Паўлава «На сьпіне ў чорнага ката».
Фота kp.by |
Але ў касе менскага «Дома кіно» паведамілі, што ўсе квіткі шчэ за тыдзень выкупленыя нейкай «арганізацыяй».
У стужцы ў галоўнай дзіцячай ролі зьнялася Віка Лукашэнка, унучка Аляксандра Лукашэнкі. На прэм’еры чакаюцца ейныя сваякі.
Масавы пракат стужкі пачнецца 12 чэрвеня.