БЕЛ Ł РУС

«Працуюць як дубовыя прапары»: бізнесмену Васілю Астроўскаму з БНФ пішуць па 30—50 галасоў на ўчастак

11.09.2016 / 23:30

ЗП

Кандыдат у дэпутаты па Дамброўскай акрузе №103 Мінска Васіль Астроўскі кажа, што па ўчастках яму пісалі ў пратаколах па 30—50 галасоў.

«Спрабуюць апусціць ніжэй плінтуса. Розуму ў іх няма, працуюць як дубовыя прапары. Нават за нейкага майстра ЖЭСа пішуць па 100—200 галасоў», — абураецца спадар Астроўскі.

Аднак кандыдат кажа, што аптымізму ў яго толькі дадалося пасля выбараў.

Васіль Астроўскі ўступіў у БНФ перад гэтымі выбарамі. Ён кіраўнік назіральнай рады па прадпрымальніцтву пры Мінгаравыканкаме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула