БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў школе з 4 выбарчымі ўчасткамі аб'яўлялі пажарную трывогу

11.09.2016 / 17:18

У Мінску ў 178-й школе, дзе знаходзяцца 4 выбарчыя ўчасткі па выбарах у Палату прадстаўнікоў, сёння аб'яўлялі пажарную трывогу.

Пра гэта распавёў назіральнік Дзмітрый Кавалгін. Паводле яго слоў, «дзіўная» эвакуацыя была кароткай — каля 10 хвілін. Назіральнікі былі вымушаныя выйсці з будынка, чальцы камісій там заставаліся.

Кавалгін кажа, што на згаданых выбарчых участках «вялікія разыходжанні паміж падлікам назіральнікаў і камісіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула