БЕЛ Ł РУС

Жыхар Рэчыцы паеў мухамораў і трапіў у кому

8.09.2016 / 18:51

Дактарам удалося выратаваць жыхара Рэчыцкага раёна, які трапіў у кому пасля атручвання мухаморамі.

Інцыдэнт адбыўся 31 жніўня. 51-гадовы жыхар вёскі Гагалі ў несвядомым стане быў дастаўлены ў Рэчыцкую ЦРБ. Папярэдне ўстаноўлена, што грамадзянін трапіў у кому, паеўшы мухамораў.

Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення аховы здароўя, у цяперашні час мужчына выпісаны з установы аховы здароўя, наступстваў атручвання няма, пачуваецца добра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула