БЕЛ Ł РУС

Сёння абвесцяць святой Маці Тэрэзу, якая прысвяціла жыццё дапамозе ўбогім

4.09.2016 / 11:17

СГ

Маці Тэрэза была албанка, нарадзілася ў македонскім горадзе Скоп'е. Пайшла ў каталіцкія манашкі і прысвяціла жыццё дапамозе ўбогім у Індыі.

Святой яе прызналі вельмі хутка. Яна памерла ў 1997, а працэдуру беатыфікацыі распачалі праз два гады, не чакаючы пяць гадоў, як звычайна.

Многія прасілі, каб яе прызналі святой адразу пасля смерці. Так яе любілі.

У Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр ордэна Маці Тэрэзы дзейнічае ў Гомелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула