БЕЛ Ł РУС

Турэцкі прэм'ер выказаў спачуванні з прычыны смерці Карымава

2.09.2016 / 13:57

Reuters.com

Прэм'ер-міністр Турцыі Беналі Йылдырым заявіў пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава і выказаў у сувязі з гэтым спачуванні падчас сустрэчы з кабінетам, якая трансляваліся па тэлебачанні, перадае Reuters.

«Я жадаю яму ласкі ад Алаха. Турэцкая рэспубліка падзяляе смутак узбекскага народа», — сказаў ён (цытата па Hurriyet).

Турэцкае агенцтва Anadolu таксама паведамляе пра смерць Карымава. Аднак крыніцы гэтай інфармацыі не ўказваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула