БЕЛ Ł РУС

Беларускі батутыст Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у фінал Алімпіяды з другім вынікам ФОТА

13.08.2016 / 21:54

Фота rio2016.com

Беларус Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у фінал алімпійскіх спаборніцтваў па скачках на батуце.

У кваліфікацыйным раўндзе беларускі батутыст набраў другую суму балаў — 111,090. Найлепшым у кваліфікацыі быў кітайскі спартсмен Гао Лей з сумай 112,535 бала.

Напярэдадні ў спаборніцтвах жанчын беларуская батутыстка Таццяна Пятрэня была найлепшай у кваліфікацыі, але ў выніку заняла толькі пятае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула