БЕЛ Ł РУС

Брэнд Reserved прыняў рашэнне адкрыць краму ў Мінску

9.08.2016 / 13:59

Nashaniva.com

Адна з сусветна вядомых марак прыняла канчатковае рашэнне выйсці на беларускі рынак. Хутка мінскія моднікі змогуць апранацца ў краме Reserved, што размесціцца ў Galleria Minsk.

Пра рашэнне групы кампаній LPP аб ўваходжанні ў Беларусь і пачатку дзейнасці свайго флагманскага брэнда Reserved паведаміла кампанія Colliers International. Крама плошчай больш за 2000 кв. м размесціцца ў Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў, адкрыццё якога адбудзецца ў верасні.

Reserved — гэта недарагая, але якасная польская марка адзення для жанчын, мужчын і дзяцей.

Раней беларусы наведвалі крамы Reserved у Варшаве, Вільні і Рызе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула