БЕЛ Ł РУС

Жонка Уладзіміра Япрынцава плюнула ў пацярпелага і сышла з суда

2.08.2016 / 20:11

Пацярпелы Андрэй Рабцэвіч сказаў, што Казбек Япрынцаў пастаянна скардзіўся на абнаяўванне грошай, маўляў, праз Маскву і Кітай гэта рабілі пад фіксаваны працэнт. Паводле яго слоў, за перавод грошай у наяўныя нібыта плацілі 0,7-1,3% ад сумы.

Пасля гэтых слоў жонка Япрынцава-старэйшага Святлана ўстала, плюнула ў Рабцэвіча і пакінула памяшканне са словамі: «І вы гэтаму верыце?».

Суддзя сказаў, што Рабцэвіч можа напісаць заяву з нагоды інцыдэнту ў РУУС Ленінскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула