БЕЛ Ł РУС

Пры «Белсаце» такі створаць грамадзкую раду

28.05.2008 / 19:20

Nashaniva.com

Кіраўніцтва тэлеканалу пагадзілася з ідэяй Аб’яднаных дэмакратычных сіл.


Сёння дэлегацыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустрэлася ў Варшаве з кіраўніцтвам спадарожнікавага тэлеканалу «БелСат», які вядзе вяшчанне на Беларусь.

Па выніках сустрэчы, кіраўніцтва «БелСату» прыняла і падтрымала ініцыятыву Нацыянальнага Камітэту АДС наконт стварэння пры гэтым тэлеканале Грамадскай рады. Кіраўніцтва лічыць, што гэткі захад безумоўна паспрыяе якасці работы каналу.

У гэтую раду павінны ўвайсці аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, якія будуць даваць экспертныя ацэнкі дзейнасці тэлевізійнага канала.

ucpb.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула