БЕЛ Ł РУС

Белстат: У краіне каля 3 тыс. фермерскіх гаспадарак

24.07.2016 / 11:20

Nashaniva.com

Спісачная колькасць работнікаў фермерскіх гаспадарак у сярэднім за мінулы год склала 9200 чалавек, паведамляе Белстат (на 564 работнікаў больш, чым ў 2014 годзе). Яны працавалі ў 3017 фермерскіх гаспадарках (на 64 больш, чым ў 2014 годзе).

Больш за ўсё работнікаў было занята ў фермерскіх гаспадарках Мінскай вобласці — 2308 чалавек, крыху менш у Брэсцкай вобласці — 2188 чалавек. Менш за ўсё работнікаў працавала ў фермерскіх гаспадарках Магілёўскай вобласці — 1140 чалавек.

Пры гэтым з 9,2 тысячы чалавек, занятых у фермерскіх гаспадарках, 5880 чалавек склалі наёмныя работнікі. Астатнія 3320 чалавек — гэта фермеры і іх сваякі.

У разліку на адну фермерскую гаспадарку даводзілася 3,7 чалавека.

Больш за ўсё работнікаў было занята ў фермерскіх гаспадарках, якія спецыялізуюцца на сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы, — 7325 чалавек.

У апрацоўчай прамысловасці было занята 759 чалавек, у гандлі, рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання — 463, на транспарце — 330.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула