БЕЛ Ł РУС

Акцыі Nintendo падаражэлі больш чым на 50% пасля выхаду Pokemon Go

14.07.2016 / 9:51

Пасля выхаду камп'юутарнай гульні для смартфонаў Pokemon Go акцыі японскай кампаніі Nintendo менш чым за тыдзень рэзка ўзляцелі ў цане.

У панядзелак цэны на акцыі кампаніі, якая лічылася аўтсайдарам на рынку гульняў для мабільных тэлефонаў, падскочылі на 25% і працягнулі рост, дасягнуўшы ў чацвер раніцай адзнакі 56%.

Сутнасць новай гульні складаецца ў пошуку віртуальных істот пакемонаў па карце мясцовасці, прычым усе інтэрактыўныя заданні выконваюцца ў рэальным свеце.

«Кішэнныя монстры» выклікалі павальнае захапленне ў карыстальнікаў. Пасля рэлізу ў ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі гульня Pokemon Go апынулася ў лідарах рэйтынгу App Store і Google Play. Гуляюць у яе і ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула