БЕЛ Ł РУС

У Мядзельскім раёне выратавалі кіроўцу трактара, які ўпаў ноччу ў сянажную яму

3.07.2016 / 20:12

У вёсцы Брылі Мядзельскага раёна супрацоўнікі МНС выратавалі кіроўцу трактара, які зваліўся мінулай ноччу ў сянажную яму.

Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам трактара паступіла ў 1.52. Трактар падчас руху з'ехаў у сянажную яму і перакуліўся.

Работнікі МНС дэблакавалі кіроўцу і перадалі яго медыкам. Пацярпелы шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула