БЕЛ Ł РУС

Па матывах «Тэтрыса» здымуць трылогію

29.06.2016 / 17:47

Nashaniva.com

Прадзюсар карціны па матывах вядомай гульні «Тэтрыс» Лары Касанаф паведаміў, што яе плануецца зняць у фармаце трылогіі, піша The Guardian.

Ён распавёў, што задумка аказалася залішне маштабнай для аднаго фільма. Яго галоўная ідэя — стварэнне парадку з хаосу. Прадзюсар лічыць, што менавіта на гэтым пабудаваная ўся гульня. Таксама ён распавёў, што ніякіх будаўнічых блокаў, якія размаўляюць, у фільме ствараць не збіраецца.

Пра намер зняць фільм пра «Тэтрыс» Лары заявіў яшчэ ў 2014 годзе. Але здымкі пачнуцца толькі ў 2017 у КНР.

Адзначым, што гульню стварыў савецкі праграміст Аляксей Пажытнаў у 1987 годзе. Неўзабаве яна стала папулярнай ва ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула