Станцыя метро «Кастрычніцкая» была часова закрыта для пасажыраў
Пра гэта паведамляе афіцыйны твітар мінскага метро.
Цягнікі на гэтай станцыі не спыняліся, праход пасажырам на станцыю быў забаронены. Гэтыя меры былі звязаныя з выяўленнем на платформе падазронага прадмета — кімсьці пакінутага заплечніка. На месцы працавалі сапёры, міліцыя, МНС.
Пасля таго як спецслужбы пераканаліся ў тым, што заплечнік бяспечны, рух быў адкрыты.
Агулам станцыя была закрыта каля 10 хвілін.