БЕЛ Ł РУС

Колас і Лябедзька прапануюць стварыць пры «Белсаце» назіральную камісію

21.05.2008 / 16:6

Nashaniva.com

Як паведаміў Рацыі старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту Анатоль Лябедзька, прапанова належыць вядомаму педагогу, старшыні Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзіміру Коласу, і накіраваная перш‑наперш на тое, каб дапамагчы кіраўніцтву тэлеканала палепшыць якасць яго вяшчання.

‑ Пра ніякую цэнзуру гаворка не ідзе. Таму што назіральная камісія будзе мець толькі кансультатыўны голас. Ну, а па‑другое, што кепскага, калі такія вядомыя людзі як Генадзь Бураўкін ці Зінаіда Бандарэнка нешта параяць, прыкладам, маладым журналістам?

Прапанова Нацкаму АДС пра стварэнне назіральнай камісіі будзе агучаная падчас візіту лідэраў Аб’яднаных дэмакратычных сіл у Польшчу. Ён пачнецца 27 траўня. Падчас паездкі запланаваныя сустрэчы беларускіх палітыкаў з прадстаўнікамі парламенцкіх фракцый, МЗС, а таксама і з кіраўніцтвам «Белсату».

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула