БЕЛ Ł РУС

Былы прэм'ер Малдовы абвясціў галадоўку ў СІЗА

7.06.2016 / 08:00

У Малдове былы прэм’ер-міністр Улад Філат, які знаходзіцца ў папярэднім зняволенні ў сувязі з расследаваннем справы пра буйное махлярства, абвясціў галадоўку. Як паведамляе малдоўскае агенцтва Unimedia, дактары лічаць яго стан здавальняючым.

Адвакат былога кіраўніка ўрада днямі паведаміў, што Улад Філат лічыць незаконнымі дзеянні пракуратуры і суддзяў.

Летась увосень Філат быў затрыманы ў сувязі з падазрэннямі ў дачыненні да справы аб знікненні аднаго мільярда даляраў з банкаў краіны. Па запыце генеральнага пракурора парламентарыі пазбавілі яго дэпутацкай недатыкальнасці, пасля чаго ён быў арыштаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула