БЕЛ Ł РУС

Барак Абама ў ліпені наведае Варшаву

6.06.2016 / 21:33

Белы Дом пацвердзіў прыезд прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў ліпені ў Польшчу. Кіраўнік ЗША возьме ўдзел у саміце НАТА, які адбудзецца ў Варшаве 8 і 9 ліпеня.

У польскай сталіцы прэзідэнт ЗША правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Еўракамісіі Жанам-Клодам Юнкерам і прэзідэнтам Еўрапейскай рады Дональдам Тускам. Пра дэталі сустрэч не паведамляецца.

На афіцыйнай старонцы Еўрапейскай рады адзначаецца, што сустрэча павінна пацвердзіць трансатлантычнае адзінства, а таксама яна будзе магчымасцю пагаварыць пра актуальныя выклікі адносна бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула