БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту часткова абмяжуюць з 5 па 10 чэрвеня на вул. Ціміразева ў Мінску

2.06.2016 / 20:04

Рух усіх відаў транспартных сродкаў часткова абмяжуюць з 5 па 10 чэрвеня на ўчастку вул. Ціміразева каля МКАД, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Такія меры прымаюцца з-за работ па фрэзераванні праезнай часткі ў раёне скрыжавання вул. Ціміразева і МКАД.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут руху з улікам гэтых абставін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула