БЕЛ Ł РУС

Дух мінскіх вуліц: 12 атмасферных кадраў сталічнай вясны ФОТЫ Сяргея Гудзіліна

1.06.2016 / 20:27

Фатограф «НН» фіксуе разнастайнасць вулічнага жыцця Мінска: жыхароў, гасцей, графіку сталічных прастораў і проста яе мінакоў. Чарговая падборка фотаў апісвае жыццё мінскіх вуліц у маі.

Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей. 

Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц — 2015 | Дух мінскіх вуліц — 2016: Студзень | Люты | Сакавік

Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.

Маладыя людзі на Нямізе побач з будынкам адной папулярнай сеткі фаст-фуду.

Адміністратар паркінгу на Нямізе.

Чыгуначны вакзал.

Мужчына з багатай рамай для карцін на праспекце Незалежнасці.

Людзі ля будаўнічага плоту на самай гламурнай вуліцы Мінска — Зыбіцкай.

Верхні горад. Смешнае графічнае супадзенне.

Жанчына вядзе казу ў хлеў на ўскраіне Чыжоўкі.

Птушыныя матывы на вуліцы Казлова.

Камунальнікі мыюць слупы на праспекце Незалежнасці.

Сілуэты мінакоў, знятыя праз трэснутую шыбу.

Мужчына з бэзам на прыступках падземнага пераходу на плошчы Якуба Коласа.

На перакрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі вал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула