Школьнік вынайшаў вятрак
16‑гадовы вучань адной зь сельскіх школ Хоцімскага раёну Міхаіл Цярэшчанкаў распрацаваў незвычайную мадэль ветрарухавіка.
16‑гадовы вучань адной зь сельскіх школ Хоцімскага раёну Міхаіл Цярэшчанкаў прапануе незвычайную мадэль ветрарухавіка. Яе разам з бацькам, а па сумяшчальніцтве і настаўнікам працы, школьнік распрацоўваў тры гады. Выпрабаваньняў у аэрадынамічнай трубе з вынаходкай, вядома, не праводзілася, але разьліковы каэфіцыент яго карыснага дзеяньня пры сярэдняй хуткасьці ветру ў Беларусі 7‑10 метраў за сэкунду павінен набліжацца да 70 працэнтаў.
Праектная магутнасьць ветрарухавіка, вынайдзенага Міхаілам Цярэшчанкавым, — 12 kW/гадзіну. Гэта практычна азначае, што ён здольны забясьпечыць адначасова работу 120 электралямпачак магутнасьцю 100 W, або 12‑і прасаў, або 10‑і тэлевізараў.