БЕЛ Ł РУС

Віталь Гуркоў пра цішотку з «Пагоняй»: Вы любіце Спанч Боба? А я вось люблю такую цішотку ВІДЭА

29.05.2016 / 21:07

Nashaniva.com

Чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў у складзе беларускай каманды прыляцеў у Мінск дзе распавёў пра перамогу і пра цішотку з «Пагоняй».

«Кожны раз як першы. Няпростыя былі ўмовы. І адметна тое, што шмат было абставінаў, складанасцяў. Ёсць таксама асабістыя рэчы: і дзядзька мой родны падчас паўфіналу быў на аперацыйным стале. Рабілі аперацыю на сэрцы. (…) Павіншавалі мяне і абдымалі, ледзь на руках не насілі.

— А ці былі пытанні да цішоткі [з Пагоняй]?

— Ніякіх пытанняў да мяне не было. А што цішотка? Якія маглі быць пытанні да цішоткі? А вы любіце Спанч Боба, напрыклад? А я вось люблю такую цішотку», — сказаў Віталь Гуркоў у інтэрв'ю «Белсату».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула