БЕЛ Ł РУС

У гонар 70-годдзя ўтварэння МТЗ у Мінску адбыліся спаборніцтвы паміж асілкамі — ФОТАРЭПАРТАЖ Сяргея Зініна

28.05.2016 / 23:05

Фотарэпартаж Сяргея Зініна

На пляцоўцы перад Мінскім трактарным заводам у субботу адбыліся спаборніцтвы паміж асілкамі з Беларусі, Расіі, Латвіі, Эстоніі і Украіны, прысвечаныя 70-годдзю ўтварэння прадпремства.

І хаця ў прамовах перед пачаткам мерапрыемства беларускія трактары назвалі самымі магутнымі ў свеце, канфуза пазбегнуць не ўдалося.

Невялічкі новы трактар, які мусіў сыграць ролю спартовага снарада і які планавалі падымаць спартсмены, проста не здолеў завесціся, увесь час глохнуў, і яго прыйшлося папіхаць. Натоўп гледачоў, збольшага завадчане, зрэагавалі з разуменнем.

Пасля быў парад прадукцыі завода (фота тут), канцэрт. Вечарам абяцалі салют.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула