БЕЛ Ł РУС

Юрый Жыгамонт рыхтуецца да аперацыі на сэрцы

23.05.2016 / 13:34

УШ

Прыкладна з тыдзень таму ў вядомага актора і тэлевядучага «Падарожжаў дылетанта»Юрыя Жыгамонта здарыўся інфаркт.

Цяпер, па яго ўласных словах, жыццю Жыгамонта нічога не пагражае.

«Адчуваю сябе нармальна», - кажа сам актор і вядучы.

Але ж на днях яго чакае аперацыя на сэрцы. Падрабязнасці аперацыі Юрый Жыгамонт не паведаміў, але запэўніў, што працэдура шараговая. Праўда, калі ён вернецца да працы сказаць пакуль нельга – пасля аперацыі Жыгамонта будзе чакаць працяглы курс рэабілітацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула