БЕЛ Ł РУС

Паліцыя Казахстана разагнала антыўрадавыя мітынгі ў буйных гарадах

21.05.2016 / 19:32

Паліцыя Казахстана ў суботу, 21 мая, разагнала антыўрадавыя пратэсты ў Астане, Алма-Аце і іншых буйных гарадах краіны. Дзясяткі чалавек былі затрыманыя.

У Алма-Аце супрацоўнікі праваахоўных органаў, спрабуючы перашкаджаць правядзенню мітынгу, ачапілі тэрыторыю вакол плошчы Рэспублікі. За тэрыторыю ачаплення дазвалялі праходзіць толькі людзям, якія жывуць у гэтым раёне.

Сярод затрыманых у Астане былі супрацоўнікі шэрагу СМІ, уключаючы агенцтва Reuters, «Новую газету» і рэгіянальнае падраздзяленне «Радыё Свабоды». Журналістаў неўзабаве адпусцілі, а ў міністэрстве МУС Казахстана паабяцалі разабрацца ў дзеяннях супрацоўнікаў паліцыі, якія затрымалі журналістаў, даць ім ацэнку і прыняць меры па прадухіленні ў будучыні падобных інцыдэнтаў.

«Я ўпэўнены, што гэта было ненаўмысна, адбылося непаразуменне. У далейшым мы прааналізуем дзеянні супрацоўнікаў і прымем меры, каб такіх інцыдэнтаў не адбывалася», - цытуе агенцтва «Інтэрфакс» старшыні камітэта адміністрацыйнай паліцыі МУС Ігара Ляпеху. Паводле яго слоў, журналісты былі затрыманыя разам з групай з 20-30 чалавек, якія спрабавалі прайсці на плошчу ля манумента «Байтэрэк» у цэнтры горада для правядзення несанкцыянаванага мітынгу.

Акцыі пратэсту праходзяць у Казахстане з красавіка 2016 года.

Удзельнікі мітынгаў пратэстуюць супраць планаў уладаў ўнесці папраўкі ў зямельнае заканадаўства, якія прадугледжваюць прыватызацыю значных участкаў сельскагаспадарчых угоддзяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула