БЕЛ Ł РУС

На аўтобусным прыпынку ў польскім Уроцлаве прагрымеў выбух

19.05.2016 / 18:11

Nashaniva.com

На аўтобусным прыпынку ў польскім горадзе Уроцлаў адбыўся выбух, у выніку чаго пацярпеў як мінімум адзін чалавек.

eska.pl

Пра гэта паведаміла прэс-служба мясцовай пажарнай аховы, перадае Росбалт. «Пакет (меркавана, з выбуховай прыладай унутры) падклалі ў аўтобус лініі 145, — сказаў прэс-сакратар Вроцлаўскай пажарнай аховы Ремігіюш Адаманьчык. — Кіроўца аўтобуса вынес яго, пасля чаго адбыўся выбух».

Па словах відавочцаў, падазроны пакет з чымсьці падобным на рондаль унутры знаходзіўся ў аўтобусе. Там яго заўважылі пасажыры. Пра свае асцярогі яны паведамілі кіроўцу, які спыніў аўтобус і вынес пакет з дзіўным змесцівам на вуліцу. Пасля гэтага адбыўся выбух.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула