БЕЛ Ł РУС

Дзярждэп ЗША: Беларускія ўлады адкрытыя да дыялогу

18.05.2016 / 16:25

АЯ

У Мінску з візітам знаходзяцца прадстаўнікі Дзяржаўнага Дэпартаменту ЗША Брыджыт Брынк і і Роберт Бяршчынскі. 

Брыджыт Брынк і часовы павераны ў справах ЗША Скот Роланд. Фота амерыканскай амбасады

Сёння Брынк, якая займае пасаду намесніка кіраўніка Дзярждэпа па справах Еўропы і Еўразіі, сустрэлася з журналістамі. 

Яна сказала, што напярэдадні ўжо мела сустрэчу з Макеем, Ярмошынай і прадстаўнікамі апазіцыі. 

Брынк была вельмі сціплай у сваіх ацэнках і словах. Сказала толькі, што ўлады Беларусі адкрытыя да дыялогу.

Тут маецца на ўвазе пытанне правоў чалавека і празрыстасці выбараў. 

«Мы вельмі задаволены словамі кіраўніка ЦВК пра тое, што на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах будуць рэалізаваныя некаторыя рэкамендацыі АБСЕ», — сказала Брынк. 

Таксама прадстаўніца Дзярждэпа дадала, што лёс прыпыненых санкцый у дачыненні да Беларусі пакуль невядомы. 

«Ці здымуць іх канчаткова, залежыць ад вынікаў парламенцкай кампаніі», — падкрэсліла Брынк. 

Пры гэтым, паводле яе, галоўнае — не пэўныя людзі ў парламенце, а празрыстасць працэсу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула