БЕЛ Ł РУС

Пуцін стаў прэм’ер-міністрам Расеі

8.05.2008 / 15:04

ЗП

За былога прэзыдэнта Расеі прагаласавала 392 чалавекі, супраць – 56.


Уладзімер Пуцін

Сэнсацыі не адбылося – Уладзімер Пуцін узначаліў урад Расеі.

«Уладзімеру Ўладзімеравічу асаблівыя прадстаўленьні не патрэбныя. Мы ведаем, як шмат зрабіў прэзыдэнт Пуцін», – такімі словамі новаабраны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прадстаўляў дэпутатам кандыдатуру Пуціна на пасаду прэм’ер-міністра.

За былога прэзыдэнта Расеі прагаласавала 392 чалавекі, супраць – 56 (збольшага сябры партыі КПРФ). Сёньня ж Дзьмітрый Мядзьведзеў і дакумэнтальна зацьвердзіў прэм’ерства Пуціна, падпісаўшы ўказ аб ягоным прызначэньні.

Выступаючы перад Дзяржаўнай Думай, Уладзімер Пуцін паставіў задачу перагнаць па паказчыках ВУП Вялікабрытанію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула