БЕЛ Ł РУС

Упершыню за 17 месяцаў у Мінску спынілася падзенне цэнаў на нерухомасць

2.05.2016 / 15:26

БЮ

Паводле дадзеных партала Realt.by, цана прапановы квадратнага метра жылля складае $1178.

фота Сяргея Гудзіліна.

Яна засталася на тым самым узроўні, што і тыдзень таму. Гэта першая за 17 месяцаў сітуацыя, калі цана прапановы не зменшылася.

Пры гэтым за тыдзень аднапакаёўкі і двухпакаёўкі нязначна падаражалі (на $1—3 за метр), а больш прасторныя кватэры настолькі ж нязначна патаннелі.

* * *

Сярэдняя цана квадратнага метра на другасным рынку Масквы складае 2 595 $/м2у Кіеве — 1558 $/м2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула