БЕЛ Ł РУС

Расійскі трэнер абмацюкаў юных футбалістаў за тое, што тыя не справакавалі бойку на полі ВІДЭА

28.03.2016 / 18:37

Nashaniva.com

Трэнер адной з маскоўскіх дзіцячых каманд у нецэнзурнай форме зладзіў разбор сустрэчы сталічнага футбольнага чэмпіянату. Відэа размешчанае на канале «На дне» ў YouTube ў панядзелак, 28 сакавіка.

Трэнер пачаў лаяць падапечных з-за таго, што тры футбалісты каманды не выканалі яго ўстаноўку — выйсці на поле на замену і справакаваць масавую бойку. На думку настаўніка, у выпадку зрыву сустрэчы ачкоў пазбавіліся б абедзве каманды, што сыграла б на руку яго калектыву ў турнірным плане.

Імя настаўніка і назву каманды па відэароліку вызначыць немагчыма. Таксама невядома, калі быў згуляны матч. Аўтарам запісу, як мяркуецца, стаў адзін з юных футбалістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула